ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Вялікі знаўца мовы роднай зямлі

Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў Taylor & Francis

Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў Taylor & Francis
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронных рэсурсаў, якія прадстаўляюцца групай кампаній Taylor & Francis.


Armed Conflict Database – праект, распрацаваны пад кіраўніцтвам Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў, закліканы забяспечыць стварэнне зручнай інтэрактыўнай крыніцы інфармацыі па сусветных узброеных канфліктах. База змяшчае звесткі па больш за 70 узброеных канфліктах, уключаючы тэрарызм, пытанні бежанства. Карыстальніку даступныя не толькі афіцыйныя крыніцы інфармацыі, якія ахопліваюць храналагічны перыяд з 2000-х гадоў па цяперашні час, але і інтэрактыўныя магчымасці збору і аналізу неабходнай інфармацыі (напрыклад, карты свету і рэгіёнаў, якія рэгулярна абнаўляюцца, з адлюстраванымі зонамі і кропкамі ўзброеных канфліктаў і ачагоў напружанасці), а таксама магчымасць генерацыі справаздачы па пэўных крытэрыях.

CRCnetbase – база даных, якая змяшчае больш за 6 200 электронных кніг па 38 прадметных калекцыях, такіх як сельская гаспадарка, бізнес і эканоміка, хімія, інжынерыя, навукі пра навакольнае асяроддзе, інфармацыйныя тэхналогіі, навукі пра жыццё, фізіка, матэматыка, статыстыка, ваенная справа і г.д.

Europa World and/or the Regional Surveys of the World – анлайн версія штогадовага выдання Europa World Year Book і дзевяці тамоў сусветнай серыі Europa Regional Surveys of the World. Гэты штогоднік публікуецца з 1926 года і сусветна вядомы як даведнік, які змяшчае інфармацыю палітычнага і эканамічнага характару. База даных змяшчае аб’ектыўную эканамічную, палітычную, геаграфічную даведачную інфармацыю, статыстычныя даныя па больш за 250 краін, уключае звесткі пра прыкладна 1 900 міжнародных арганізацый і мноства спасылак на інтэрнэт-рэсурсы.

International Who’s Who – рэсурс змяшчае падрабязную інфармацыю пра больш за 60 000 самых вядомых і ўплывовых людзей ва ўсім свеце: кіраўнікоў дзяржаў, паслоў, палітыкаў, рэлігійных дзеячаў, вядомых бізнесменаў і фінансістаў, дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры і выканаўчага мастацтва, кіно, музыкі, моды і спорту. Артыкулы, як правіла, змяшчаюць поўнае імя, дату і месца нараджэння, тытулы, грамадзянства, звесткі пра сямейнае становішча, сучаснае становішча, адукацыю, кар’еру, узнагароды, публікацыі, мастацкія дасягненні і падрабязную кантактную інфармацыю.

Routledge Encyclopedia Of Philosophy – электронная версія папулярнай шматтомнай энцыклапедыі па філасофіі. Уключае больш за 2 000 арыгінальных артыкулаў па этыцы, эстэтыцы, рэлігіі, псіхалогіі, логіцы, метафізіцы, эпістэмалогіі і сацыяльных навуках. У калектыў аўтараў і рэдактараў рэсурсу ўваходзяць 1 300 вядомых вучоных і філосафаў. У энцыклапедыі прадстаўлены артыкулы па славянскай, афрыканскай, індыйскай і тыбецкай філасофіі, а таксама філасофіі Усходняй Азіі і Лацінскай Амерыкі.

World Of Learning – інтэрнэт-рэсурс, які змяшчае кантактную інфармацыю па больш за 30 000 устаноў і больш за 200 000 персаналій у сферы адукацыі. У базе прадстаўлены:

  • універсітэты і каледжы;
  • навукова-даследчыя інстытуты;
  • навуковыя таварыствы;
  • музеі і карцінныя галерэі;
  • бібліятэкі і архівы;
  • кіруючыя і прадстаўнічыя органы;
  • больш за 500 міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі і навукі.

Паўнатэкставыя галіновыя бібліятэкі:

Электронныя энцыклапедыі:

Доступ адкрыты па 12 студзеня 2011 г.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам