ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк у Іспаніі
Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў ProQuest

Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў Oxford University Press

Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ў арганізацыях-партнёрах па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да электронных рэсурсаў найбуйнейшага акадэмічнага выдавецтва Вялікабрытаніі – Oxford University Press.


Oxford Dictionary of National Biography – электронная версія слоўніка «Oxford Dictionary of National Biography» ў 60 тамах. Прадстаўлена больш за 55 000 біяграфій вядомых людзей, якія пакінулі след у брытанскай гісторыі пачынаючы з IV ст. да нашай эры. База даных змяшчае 64 мільёны слоўнікавых артыкулаў і больш за 10 000 ілюстрацый – партрэтаў і фатаграфій.

Electronic Enlightenment – новы праект Гуманітарнага аддзялення Оксфардскага універсітэта. Даступна перапіска выдатных мысліцеляў, пісьменнікаў, мастакоў, паэтаў, музыкантаў, грамадскіх дзеячаў XVIII ст. з членамі іх сямей і сябрамі, банкірамі і апекунамі, прадаўцамі кніг і выдаўцамі.

Тэставы доступ ажыццяўляецца праз Віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадастаўлены да 21.10.2009 г.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам