ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб узаемадзеянні бібліятэк пры стварэнні нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў
Краязнаўчая база даных пра Прыдзвінскі край

Адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі “КнигаФонд”

Адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі “КнигаФонд”
Іншыя навіны

Для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да электроннай бібліятэкі “КнигаФонд”.


База даных “КнигаФонд” змяшчае больш за 44 000 электронных версій кніг у дапамогу вучэбнаму працэсу па розных галінах ведаў: матэматыцы, інфарматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, медыцыне, педагогіцы, эканоміцы, паліталогіі, праве, журналістыцы, гісторыі, рэлігіі, філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, літаратуры, мовазнаўстве, культуры, мастацтве і інш.

У электроннай бібліятэцы прадстаўлены кнігі вядучых выдавецтваў, уключаючы такія як “Питер”, “Дрофа”, “Наука”, “Феникс”, “Омега-Л”, “АСТ”, “ИНФРА-М”, “Проспект”, “Экзамен”, “Юнити-Дана”, “Экономика”, “Наука и техника”, “Юрайт” і інш.

Доступ ажыццяўляецца праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для карыстальнікаў арганізацый, якія пацвердзілі свой удзел у тэсціраванні рэсурсу.

Доступ да электроннай бібліятэкі «Кнігафонд» адкрыты па 24 лістапада 2010 г.

Навіны

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

6 Сне 2019

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

6 Сне 2019

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2019

Да Рэгіянальнага зводнага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці далучыліся дзяржаўная ўстанова культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і дзяржаўная ўстанова культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

6 Сне 2019

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Навіны бібліятэк

Адкрыта рэгістрацыя на ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

4 Сне 2019

14-15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая ёсць галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111