ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Следам за сонцам: міфалогія беларусаў
Арт-крок – 2014

Адкрыты доступ да ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка”

Адкрыты доступ да ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка”
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай cістэмы “Універсітэцкая бібліятэка анлайн”.


“Універсітэцкая бібліятэка” – электронная калекцыя рускамоўных адукацыйных рэсурсаў па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўстве, эканоміцы, прыродазнаўчых навуках, інфармацыйных тэхналогіях, рэлігіі, літаратуразнаўстве, філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, псіхалогіі і сацыялогіі і інш.

Бібліятэка змяшчае поўныя тэксты твораў навуковай і мастацкай літаратуры, даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый, ілюстраваных выданняў па мастацтве. Зборы класічнай нямецкай літаратуры, проза, драма і паэзія класікаў англійскай і амерыканскай літаратуры, артыкулы і эсэ, а таксама аўтабіяграфічныя творы прадстаўлены як на мове арыгінала, так і на рускай.

Доступ да поўных тэкстаў кніг даецца ў пастаронкавым рэжыме без магчымасці капіравання ўсяго твора або яго часткі.

Звяртаем вашу ўвагу, што ў перыяд тэсціравання даступны не ўсе матэрыялы.

Доступ адкрыты да 16 ліпеня 2014 г.

Навіны

Чараўніцтва для чайнікаў: навошта адаптуюць класічныя казкі і дзе чытаць некласічныя

22 Кас 2020

З тых часоў, як чалавек навучыўся складаць гукі ў словы, а словы – у сказы, свет навокал пачаў імкліва абрастаць казкамі. Чароўнымі гісторыямі тлумачылі ўсё, што пужала сваёй нязведанасцю – змену часоў года, нараджэнне, смерць, колер птушынага пер’я і з’яўленне агню. Што ж з імі цяпер? Іх спасцігла доля нястрымнай адаптацыі. Старыя казкі перапісваюцца на новы лад, іх матывы ўплятаюцца ў іншыя гісторыі. Як гэта робіцца, а галоўнае – навошта? Давайце зірнём на гісторыю адаптацыі казачнай класікі.

Блог прафесійнага чытача

Сугучча

22 Кас 2020

З 22 кастрычніка на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстаўка “Сугучча”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

Кніжныя выстаўкі

Скарыназнаўства ў Францыі

21 Кас 2020

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

21 Кас 2020

Як шмат пытанняў выклікае спалучэнне слоў «беларуская мова»… А колькі ж гадоў гэтай мове? Можа, яе прыдумалі пісьменнікі пачатку ХХ стагоддзя? А ці самастойная гэтая мова? Адкуль яна з’явілася і хто на ёй размаўляў? Ці захаваліся старажытныя тэксты на гэтай мове?.. Даём слова вядучаму навуковаму супрацоўніку Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдату філалагічных навук Ірыне Будзько.

Навіны бібліятэк

Апублікавана праграма VII Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры"

20 Кас 2020

Запрашаем азнаёміцца з праграмай VII Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры", арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111