Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да паўнатэкставай базы даных брытанскай кампаніі Euromonitor International.
Euromonitor International – сусветны лідар у сферы глабальнай стратэгічнай інфармацыі і аналітычных даследаванняў па галінах прамысловасці, спажыўцах і краінах.
База даных уключае статыстыку, аналітыку і агляды сусветнага рынка, рэйтынгі і профілі кампаній вядучых краін і сфер, поўную базу крыніц інфармацыі асноўных індустрый і краін свету, аналіз галін прамысловасці.
Доступ адкрыты да 17 снежня 2012 г.