ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка каліграфіі Лі Цзо
Нарада з удзелам дырэктараў бібліятэк ВНУ

Адкрыты доступ да базы даных SAGE Research Methods Online

Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да базы даных SAGE Research Methods Online.


SAGE Research Methods Online (SRMO) – інфармацыйны рэсурс, прысвечаны метадалогіі навуковага даследавання ў цэлым, а не пэўнай навуковай галіны ведаў. SRMO ўключае больш за 100 000 старонак з кніг і часопісаў выдавецтва SAGE, змяшчае вялікую колькасць даведачных матэрыялаў, апісанне больш за 1 400 метадаў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў навукова-даследчай рабоце, відэазапісы інтэрв’ю з прадстаўнікамі сусветнай навуковай супольнасці, розныя дынамічныя візуальныя інструменты, якія адлюстроўваюць міждысцыплінарныя сувязі метадаў даследчай работы.

Доступ да базы даных SAGE Research Methods Online адкрыты па 30 чэрвеня 2012 г.

Доступ ажыццяўляецца праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для карыстальнікаў тых арганізацый, якія пацвердзілі свой удзел у тэсціраванні рэсурсу.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам