ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свет за акном
Як эканомна сілкавацца, каб здаровым заставацца?

Адкрыты доступ да базы даных PressDisplay

Адкрыты доступ да базы даных PressDisplay
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да базы даных PressDisplay – інфармацыйнага рэсурсу канадскай кампаніі NewspaperDirect Inc.


NewspaperDirect Inc. з’яўляецца сусветным лідарам па распаўсюджванні электронных газетных выданняў з выкарыстаннем самых новых лічбавых тэхналогій.

PressDisplay змяшчае больш за 1 700 газет з 92 краін свету на 48 мовах. Пошук ажыццяўляецца як у загалоўках, так і ўнутры тэксту; як па асобным выданні, так і па ўсім спісе выданняў.

Зручная навігацыя і пашыраныя функцыянальныя магчымасці робяць гэтую базу даных прывабнай для карыстальнікаў публічных і ўніверсітэцкіх бібліятэк.

Тэставы доступ адкрыты да 31 мая 2011 года.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам