ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча с Генадзем Бураўкіным
Адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі “Library PressDisplay”

Адкрыты доступ да базы даных “Ebrary”

Іншыя навіны

Для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый-партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да базы даных “Ebrary”.


“Ebrary” (калекцыя “Academic Complete”) змяшчае больш за 50 000 электронных версій кніг па гуманітарных навуках: эканоміцы, бізнесе, фінансах, інфарматыцы, інфармацыйных тэхналогіях, адукацыі, гісторыі, паліталогіі, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве, праве, міжнародных адносінах, палітыцы, псіхалогіі, рэлігіі, філасофіі, сацыялогіі, антрапалогіі і інш.

Акрамя гэтага, база даных уключае электронную калекцыю кніг па медыцыне і навуках пра жыццё: біялогіі, біяхіміі, імуналогіі, генетыцы, фізіялогіі, экалогіі і інш.

У базе даных “Ebrary” прадстаўлены кнігі больш за 330 вядучых выдавецтваў, уключаючы такія, як “Cambridge University Press”, “Oxford University Press”, “Sage”, “Springer”, “Taylor & Francis”, “Wiley” і інш.

Доступ ажыццяўляецца праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для карыстальнікаў арганізацый, якія пацвердзілі свой удзел у тэсціраванні рэсурсу.

Доступ да базы даных “Ebrary” адкрыты па 12 кастрычніка 2010 г.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам