ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Псіхасаматыка: як захаваць свой рэзерв здароўя
Адкрыты доступ да электронных баз даных ТАА “LexisNexis”

Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва “Oxford University Press”

Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва “Oxford University Press”
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронных баз даных выдавецтва “Oxford University Press”.


"Oxford Music Online" – інтэрнэт-партал, які змяшчае некалькі рэсурсаў, прысвечаных музыцы і звязаных агульнай пошукавай сістэмай:

  • "Oxford Grove Music Online" – анлайн-даведнік, уключае поўныя тэксты з выданняў “New Grove Dictionary of Music and Musicians” (2001), “New Grove Dictionary of Opera” (1992) і “New Grove Dictionary of Jazz” (2001). Ажыццяўляе доступ да вялікай колькасці артыкулаў (у тым ліку біяграфічных), музычных урыўкаў, а таксама да спасылак на розныя музычныя рэсурсы ў Інтэрнэце.
  • "Oxford Encyclopedia of Popular Music" – найбольш поўны даведнік папулярнай музыкі.
  • "The Oxford Companion to Music" – комплексная база даных па музыцы ў розных мастацкіх, гістарычных, культурных і сацыяльных аспектах. Змяшчае больш за 8 000 артыкулаў, прысвечаных кампазітарам, выканаўцам, дырыжорам, асобным творам.
  • "The Oxford Dictionary of Music" – электронны слоўнік, уключае 12 500 запісаў пра музыку ўсіх жанраў і формаў, пра кампазітараў, выканаўцаў, дырыжораў. Даецца пералік і характарыстыкі музычных твораў, інструментаў, а таксама сучаснай тэрміналогіі.

"Oxford History of Western Music"– база даных, прысвечаная эвалюцыі заходняй класічнай музыкі ў выкладзе аднаго з вядомых музыказнаўцаў сучаснасці – Рычарда Тарускіна. Рэсурс уключае музычныя агляды і даследаванні пра ўплыў гісторыі, культуры, палітыкі, мастацтва, літаратуры і рэлігіі на развіццё музыкі, пачынаючы з вынаходства нотнага запісу і да нашых дзён. База даных дапоўнена 1 800 музычнымі прыкладамі і 500 малюнкамі.

"Оxford Grove Art Online" – найбольш вычарпальны навуковы даведнік па выяўленчым мастацтве. Уключае поўныя тэксты 34-томнага выдання “Dictionary of Art”. У базе даных прадстаўлены артыкулы па жывапісе, скульптуры, архітэктуры, прыкладным мастацтве, ювелірнай справе, дызайне і інш. Уключаны таксама выявы карцін, карт, малюнкаў з вядучых карцінных галерэй свету: Metropolitan Museum of Art, the Bridgeman Art Library, the British Museum, the Museum of Modern Art.

Доступ адкрыты па 30 лістапада 2010 г.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам