ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да баз даных East View Publications
Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе

Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва Emerald

Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ў арганізацыях-партнёрах па віртуальнай чытальнай зале з 23.09.2009 г. адкрыты тэставы доступ да электронных баз даных Emerald – аднаго з вядучых сусветных выдавецтваў навуковай і спецыяльнай літаратуры па бізнесе, менеджменце, грамадскіх навуках.


Emerald Engineering – спецыялізаваная электронная паўнатэкставая калекцыя для інжынераў, тэхнолагаў, даследчыкаў і выкладчыкаў інжынернай справы. Прадстаўлена больш за 7 000 артыкулаў з 16 вядучых міжнародных часопісаў. Усе выданні маюць рэйтынг ISI Thomson Scientific.

Emerald Management Xtra (175) – найбольш поўны збор рэсурсаў і артыкулаў з рэцэнзуемых часопісаў па менеджменце для даследчыкаў, кіраўнікоў навучальных устаноў, выкладчыкаў, студэнтаў і бібліятэкараў. База даных уключае паўнатэкставыя копіі 175 часопісаў, агляды публікацый з 300 вядучых спецыялізаваных выданняў, а таксама экспертныя агляды, ацэнкі і рэкамендацыі.

Emerald eBook Series "Business, Management & Economics collection" – электронная калекцыя кніг, уключае 60 кніжных серый (звыш 430 выданняў) па эканоміцы, бухгалтэрскім уліку, прадпрыемніцтве, ахове здароўя, кіраванні персаналам, менеджменце, маркетынгу, турызме і г.д. База даных змяшчае архіў з 1994 г.

Emerald eBook Series "Social Sciences collection" – электронная калекцыя кніг, уключае 35 кніжных серый (звыш 200 выданняў) па пытаннях адукацыі, псіхалогіі, палітыкі, сацыялогіі і антрапалогіі. База даных змяшчае архіў з 1999 г.

Тэставы доступ ажыццяўляецца праз Віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадастаўлены да 20.10.2009 г.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам