Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты бясплатны доступ да рэсурсу Elgaronline выдавецтва Edward Elgar Publishing.
Edward Elgar Publishing – міжнароднае выдавецтва акадэмічнай і прафесійнай літаратуры і анлайн-рэсурсаў па грамадскіх навуках.
На платформе Elgaronline прадстаўлены:
- навукова-даследчыя работы, манаграфіі, падручнікі па юрыспрудэнцыі, эканоміцы, бізнесе і кіраванні, сацыяльных і палітычных навуках;
- слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі.
Мова дакументаў – англійская.
Доступ адкрыты да 31снежня 2019 года.
Матэрыял прадстаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.