ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”
Кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Адкрыццё Залы беларускай дыяспары

Адкрыццё Залы беларускай дыяспары
Іншыя навіны

16 кастрычніка ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбылося ўрачыстае адкрыццё Залы беларускай дыяспары.


Да ўрачыстага мерапрыемства Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выстаўку “Сучасная Беларусь”. Экспазіцыя змяшчае каля 70 энцыклапедычных, навуковых, навукова-папулярных, літаратурна-мастацкіх, рэкламна-інфармацыйных выданняў і складаецца з наступных раздзелаў: “Беларусь стваральная”, “Беларускія брэнды”, “Беларусь спартыўная”, “Беларусь культурная”, “Беларусь літаратурная”. Асобае месца на выстаўцы займае раздзел “Беларусь свабодная”, у якім прадстаўлены кнігі і альбомы, выдадзеныя да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

У рамках адкрыцця Залы беларускай дыяспары адбылося падпісанне пагаднення паміж Пасольствам і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, дзякуючы якому беларусы ў Расіі атрымаюць доступ да электроннага рэсурсу аб нашай краіне, створанага бібліятэкай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Задзіран, статс-сакратар – намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцей Расіі Павел Сямёнаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабцоў, прадстаўнікі расійскіх і беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычны корпус, акрэдытаваны ў Расійскай Федэрацыі, студэнты і суайчыннікі, якія пражываюць у Расіі.


Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам