ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ад расслаблення да руху
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Адкрыццё юбилейнай выстаўкі, прысвечанай І.П. Шамякіну

Адкрыццё юбилейнай выстаўкі, прысвечанай І.П. Шамякіну
Іншыя навіны

25 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнай кніжнай выстаўкі да 90-годдзя Івана Пятровіча Шамякіна і прэзентацыя кнігі “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв'ю, эсэ” выдавецтва “Мастацкая літаратура”.


Напярэдадні 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод – Івана Пятровіча Шамякіна Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура” прадставіла юбілейную кніжную выстаўку, прысвечаную жыццю і творчай спадчыне пісьменніка, і біяграфічную кнігу “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ”.

На кніжнай выстаўцы экспануецца каля 200 выданняў, сярод якіх зборы твораў Івана Шамякіна, выдадзеныя Саюзам пісьменнікаў Беларусі і выдавецтвам “Мастацкая літаратура”; асобныя творы, за якія пісьменнік атрымаў шэраг узнагарод; біяграфічныя і літаратуразнаўчыя публікацыі даследчыкаў яго творчасці.

Кніга “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ” выйшла ў папулярнай і прэстыжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. У гэтай кнізе, падрыхтаванай да друку дачкой вядомага празаіка, кандыдатам філалагічных навук Алесяй Іванаўнай Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў узнікае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі; галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп; паэт, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі; паэт, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Раіса Баравікова; кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Алеся Шамякіна; доктар філалагічных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Шамякіна, а таксама вядомыя прадстаўнікі творчай грамадскасці.

Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экзэмпляр кнігі “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ”.

Падчас мерапрыемства былі прадэманстраваны фрагменты мастацкага фільма “Глыбокая плынь”. Музычнай творчасцю гасцей вечара парадаваў фальклорны ансамбль БДУ “Тутэйшая шляхта”.

Выстаўка “Летапісец эпохі” дэманструецца з 25 студзеня па 7 сакавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам