ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі з бібліятэкі Янкі Купалы ў фондзе галоўнай кніжніцы краіны
Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”

Адкрыццё выставы “Лясная песня” ў Туркменістане да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Адкрыццё выставы “Лясная песня” ў Туркменістане да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Іншыя навіны

30 чэрвеня ў рамках урачыстага прыёму, арганізаванага Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Туркменістане з нагоды Дня Незалежнасці нашай краіны, у атэлі “Йылдыз” Апарата прэзідэнта Туркменістана адбылося адкрыццё банэрнай выставы “Лясная песня”.

Сумесны інфармацыйна-ілюстрацыйны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь пазнаёміў гасцей мерапрыемства з гісторыяй беларускага партызанскага руху.

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў Туркменістана, дзелавой супольнасці і грамадскасці, кіраўнікі дыпламатычных місій і офісаў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Туркменістане.

За мінулыя два гады праект быў паспяхова прадстаўлены ва ўстановах культуры Малдовы, Турцыі, Казахстана і Узбекістана.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам