ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
IХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Удзел у рэспубліканскім суботніку

Адкрыццё выстаўкі “Вялікі Статут Вялікага Княства”

Адкрыццё выстаўкі “Вялікі Статут Вялікага Княства”
Іншыя навіны

18 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася адкрыццё выстаўкі “Вялікі Статут Вялікага Княства”, прымеркаванай да 425-годдзя зацвярджэння Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.


Урачыстае адкрыццё выстаўкі прайшло ў рамках IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Статут Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі культуры Беларусі”.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Аб важнасці захавання кніжных помнікаў і паглыбленым вывучэнні Статута ВКЛ выказалі свае думкі дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Яцкевіч, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Таісія Доўнар, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

На кніжнай выстаўцы ў галерэі “Лабірынт” экспанаваліся сучасныя перавыданні Статута, навуковыя часопісы, якія ўключаюць даследаванні і каментарыі навукоўцаў – каля 60 выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Экспазіцыя “Вялікі Статут Вялікага Княства” ў музеі кнігі прадстаўляе арыгінальныя выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Музея гісторыі Магілёва.

Адзін з галоўных экспанатаў выстаўкі – Статут 1588 г. на старабеларускай мове, выдадзены ў 1594–1595 гг. у Вільні, у друкарні Мамонічаў. Прадстаўлены таксама перавыданні Статута і іншыя прававыя зборнікі XVI–XIX стст. з фонду бібліятэкі.

Загадчык сектара музейнай дзейнасці Таццяна Сапега правяла экскурсію па ўнікальнай экспазіцыі для удзельнікаў урачыстага мерапрыемства.

Выстаўка “Вялікі Статут Вялікага Княства” ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць да 15 мая 2013 г.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам