ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя “Кніжнай спадчыны Беларусі”
Новае выданне для каталагізатараў

Адкрыццё выстаўкі “Царства Саламона”

Адкрыццё выстаўкі “Царства Саламона”
Іншыя навіны

30 кастрычніка а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Царства Саламона” мастака Юрыя Якавенкі.


Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з галерэяй графікі “Кніжны салон”.

У экспазіцыі ўвазе гасцей прадстаўлена больш за 100 афортаў, якія былі выкананы мастаком з 2007 па 2013 год. Цалкам будуць паказаны серыі экслібрысаў “Карты Тара” і “Руны”.

Папкі з гравюрамі “Алфавіт”, “Кандацьеры”, “Ікар”, “Чатыры стыхіі”, а таксама некаторыя эксклюзіўныя, выкананыя ўручную кнігі як найбольш каштоўныя аб'екты будуць экспанавацца ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Тут наведвальнікі ўбачаць і арыгінальную гравюру Якавенкі “Коннікі”, якая выкарыстоўвалася ў афармленні падарункавага выдання Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне Караля Стаха”.

Выстаўка будзе даступна ўвазе наведвальнікаў у галерэі “Лабірынт” і музеі кнігі да 1 снежня 2014 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам