ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier
Унутраная свабода: як наладзіць адносіны з уласным жыццём?

Адкрыццё выстаўкі мініяцюрных выданняў

Адкрыццё выстаўкі мініяцюрных выданняў
Іншыя навіны

23 лістапада ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя выстаўкі мініяцюрных выданняў з калекцыі азербайджанскага Музея мініяцюрнай кнігі "Выдатныя дзеячы сусветнай палітыкі".


Выстаўка з’яўляецца сумесным праектам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены экспанаты прыватнага Музея мініяцюрнай кнігі, стваральнікам якога ў г. Баку (Азербайджан) з’яўляецца Зарифа Салахава.

На выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі экспануецца больш за 60 выданняў з калекцыі Музея мініяцюрнай кнігі, прысвечаных выдатным дзяржаўным дзеячам сусветнай палітыкі. Сярод экспанатаў дэманструецца мініяцюрнае выданне пра візіт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Азербайджан 2–4 чэрвеня 2010 г.

Адкрыла прэзентацыю намеснік дырэктара па навуковай працы і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна. Падрабязней пра выстаўку і прадстаўленыя на ёй выданні гасцям расказала заснавальнік Музея мініяцюрнай кнігі Зарыфа Салахава. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Алена Новік, прадстаўнікі азербайджанскай дыяспары ў Беларусі, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстаўка будзе доўжыцца да 25 лістапада.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам