ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму
Культура Беларусі: традыцыі і перспектывы

Адкрыццё выстаўкі кніг Францыска Скарыны

Адкрыццё выстаўкі кніг Францыска Скарыны
Іншыя навіны

4 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму”.


Выстаўка ладзіцца ў рамках сумеснага праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь.

На мерапрыемстве выступілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Вольфрам Маас, пачэсны госць з Германіі, дырэктар Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі Венцэль Маціс, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі Ф. Скарыны з фонду Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі, у тым ліку тыя, якіх няма ў зборах Беларусі, напрыклад, кніга Быцця з цудоўным гравіраваным тытульным аркушам, а таксама чатыры кнігі Царстваў са знакамітым партрэтам беларускага першадрукара і інш.

Верхнялужыцкая навуковая бібліятэка бярэ свой пачатак у XVIII ст. Сёння яна з’яўляецца адным з галоўных цэнтраў па зборы дакументаў, а таксама важным інфармацыйным цэнтрам Германіі, дзе захоўваюцца пражскія выданні Ф. Скарыны – канвалют з 11 кніг. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца захавальніцай адзінага ў Беларусі збору кніг Ф. Скарыны (10 кніг Бібліі, выдадзеных у Празе ў 1517–1519 гг.).

Выстаўка першадрукаў Скарыны праходзіць у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 4 па 13 кастрычніка 2012 г.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам