ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел НББ у круглым стале “Кніжная спадчына ў музейным адлюстраванні”
Рагачоў літаратурны

Адкрыццё выстаўкі кніг Францыска Скарыны ў Полацку

Адкрыццё выстаўкі кніг Францыска Скарыны ў Полацку
Іншыя навіны

10 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання (г. Полацк) адбылося адкрыццё выстаўкі “Выданні Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.


Выстаўка прысвечана значным падзеям беларускай культуры – 25-годдзю Музея беларускага кнігадрукавання і 525-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны.

На адкрыцці мерапрыемства выступілі дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамара Аляксандраўна Джумантаева, дырэктар Музея беларускага кнігадрукавання Алена Уладзіміраўна Шумовіч і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша.

Збор выданняў беларускага першадрукара Францыска Скарыны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі налічвае 10 кніг і з’яўляецца ўнікальным і адзіным у Беларусі.

На выстаўцы экспануюцца дзве кнігі Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Кніга царстваў” і “Эклезіяст”, выдадзеныя ў Празе ў 1517 годзе.

Выстаўка будзе дэманстравацца да 30 верасня 2015 г.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам