3 лютага а 16-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх, калідор) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі каліграфіі Лі Цзо (Кітай).
На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 каліграфічных аркушаў аўтара з яго ж арыгінальнымі тэкстамі. Гэта кітайскія вершы – творы, невялікія па памеры, але багатыя па змесце. На ўсекітайскіх конкурсах каліграфічныя творы Лі двойчы былі адзначаны залатой узнагародай, тройчы – сярэбранай.
Выстаўка ладзіцца пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі і Інстытута Канфуцыя.
Кантактныя тэлефоны: 293-28-33, 293-27-66.