ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі беларускага паэта Андрэя Скарынкіна
Што чакае Зямлю ў 2012 годзе?

Адкрыццё выстаўкі Ігара Гайдая

Іншыя навіны

24 лютага а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі вядомага ўкраінскага фотамастака Ігара Гайдая.


Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Імя Ігара Гайдая добра вядома не толькі на яго радзіме, але і далёка за яе межамі. Асаблівасцю яго творчасці з’яўляецца магчымасць праз звычайныя рэчы, без штукарства і хітрасцей, убачыць маленькі цуд і падзяліцца ім з другімі людзьмі. Героі яго фотаздымкаў – людзі ў іх рэальным абліччы, шчырыя, свабодныя ад тэатральнасці і штучнасці.

На выстаўцы будуць прадстаўлены тры аўтарскія праекты фотамастака: “Космас украінскага хлеба”, “Украінцы” і “9+3”.

У аснове першага праекта – просты і ў той жа час незвычайны погляд на хлеб. Другі праект – калекцыя фотаздымкаў украінцаў, знакамітых і невядомых, звычайных і неардынарных, старых і маладых, аб’яднаных адной рысай – магчымасцю быць самім сабой перад аб’ектывам. Серыя здымкаў трэцяга праекта – візуальнае сведчанне любові, партрэт сапраўднага шчасця, якое абвяшчае пра сябе з кожным новым крыкам немаўляці.

Выстаўкі гэтых работ ужо дэманстраваліся ва Украіне і Еўропе і атрымалі шырокі рэзананс у прэсе.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам