ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“І скажа той, хто народзіцца...”
Да 150-годдзя Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

Адкрыццё выстаўкі графікі “Арт-лінія”

Адкрыццё выстаўкі графікі “Арт-лінія”
Іншыя навіны

12 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VI Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.


Сёлетняя “Арт-лінія” прысвячаецца 500-годдзю афорта (гравюра па метале). Менавіта ў гэтай тэхніцы працаваў класік французскай гравюры XIX стагоддзя Шарль Мерыён, афортамі якога захапляліся Віктор Гюго, Бадлер і Ван Гог.

Калекцыя арыгінальных афортаў гэтага аўтара размесціцца ў галерэі “Атрыум”. Акрамя таго, увазе гледачоў будзе прадстаўлена падборка афортаў розных краін Еўропы XVIII–XX стст., а таксама тэматычная кніжная выстаўка “Колер у чорна-белым”, прысвечаная 500-годдзю афорта.

Блок сучасных твораў прадэманструе работы мастакоў з Беларусі, Расіі і Польшчы, выкананыя ў розных тэхніках – ад афорта да лічбавай графікі. Побач з творамі сталых майстроў будуць экспанавацца работы маладых графікаў з фондаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Выстаўка будзе працаваць да 17 снежня 2013 года.

Тэлефон для даведак: (8017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам