ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Адкрыццё выстаўкі графікі “Арт-лінія”

Іншыя навіны

28 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё V Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.


Адна з самых прадстаўнічых выставак графікі ў Беларусі збярэ сёлета пад сваёй эгідай работы мастакоў больш як з 10 краін свету (Беларусі, Расіі, Украіны, Таджыкістана, Казахстана, Польшчы, Бельгіі і інш.).

Адным са складнікаў пятай “Арт-лініі” стане выстаўка твораў мастакоў – удзельнікаў творчых майстэрняў “Сенеж” (Расія), якія доўгі час узначальваў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі мастацтваў Георгій Паплаўскі.

Традыцыйна ў рамках праекта будзе дэманстравацца рэтрапраграма, якая змяшчае працы еўрапейскіх класікаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На гэты раз рэтрапраграма прадставіць калекцыю эстампаў бельгійскага мастака-сімваліста Фелісьена Ропса.

Выстаўка будзе доўжыцца да 10 мая 2012 года.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67; 293-28-23.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам