ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рамантычны авантурызм
Тэставы доступ да БД HSTalks

Адкрыццё выстаўкі “Францыск Скарына і наш час"

Адкрыццё выстаўкі “Францыск Скарына і наш час"
Іншыя навіны

7 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” і музеі кнігі (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё нечаканай і першай у сваім родзе выстаўкі “Францыск Скарына і наш час”.


Беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына (1490–1551) з’яўляецца знакавай постаццю нацыянальнага маштабу. Яго вобраз трывала ўвайшоў у сучасную культурную прастору Беларусі. Ф. Скарыне прысвечаны навуковыя публікацыі, існуе навуковая дысцыпліна “Скарыназнаўства”, заснаваны дзяржаўныя ўзнагароды яго імя (медаль і ордэн), яго імем названы адукацыйныя ўстановы, вуліцы; адкрыты помнікі першадрукару.

У межах праекта пачынальнік усходнеславянскага кнігадрукавання, “волат эпохі Адраджэння” паўстане як наш сучаснік. Падчас выстаўкі ўпершыню прастора музея кнігі будзе занятай не кнігамі. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць акунуцца ў сучасны свет успрымання сімвалаў і вобразаў беларускага першадрукара, адшукаць яго пазнакі ў прадметах побыту, школьных аксесуарах, карпаратыўнай атрыбутыцы; у студэнцкай і ўвогуле маладзёжнай субкультуры, асяродку вучоных і калекцыянераў; у мастацкім ўвасабленні вобраза ў тэатры і кіно.

Экспануюцца матэрыялы са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (філіялаў “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры” і “Музей гісторыі беларускага кіно”), Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска, Полацкай дзяржаўнай гімназіі імя Ф. Скарыны, мінскай кавярні “У Францыска”, прыватных калекцыянераў.

Выстаўка рэалізавана пры падтрымцы генеральнага партнёра праекта – кампаніі МТС.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам