ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Пашыранае пасяджэнне дырэкцыі

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”

Іншыя навіны

29 студзеня 2009 года а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.


Свой чарговы выставачны год Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачынае з таго, што адразу тры галерыі – «Лабірынт», «Атрыум» і «Ракурс» – прадастаўляе грамадскаму аб'яднанню «Міжнародная гільдыя жывапісцаў». Любімыя ўсімі святы і пачатак кожнага года гэта творчая суполка адзначае выстаўкай «Арт-крок», якая ладзіцца ўсімі яе сябрамі.

У новы час – з новым! Ад іншых праектаў “Міжнароднай гільдыі жывапісцаў” гэта выстаўка адрозніваецца тым, што кожны яе ўдзельнік прадстаўляе па ўласным выбары новыя работы, якія стварыў за апошні год і якія яшчэ нідзе не экспанаваліся. Такі падыход дае магчымасць непасрэднага знаёмства з жывым творчым працэсам, што цікава як шырокім глядацкім колам, так і ўсім аматарам і знаўцам мастацтва. Вольнасць выбару і час выканання твораў дазваляе прасачыць кірункі творчай думкі і шляхі развіцця найноўшых мастацкіх тэндэнцый. Але магчыма, што нам прапануюць яшчэ раз ацаніць «добрае старое мастацтва», якое, можа, крыху пазней будзе лічыцца класікай. Паколькі сёння сярод сяброў гільдыі ёсць фотамастакі і нават скульптары, уражанні ад выстаўкі будуць самыя разнастайныя.

У новым «Арт-кроку – 2009» прымуць удзел каля 50 беларускіх творцаў. Сярод іх ёсць і тыя, хто яшчэ толькі-толькі пачынае свой творчы шлях, і мастакі, добра вядомыя беларускаму гледачу: Васіль Касцючэнка і Уладзімір Ганчарук, Сяргей Давідовіч і Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык і Уладзімір Кожух, Алесь Ксяндзоў і Зоя Луцэвіч, Сяргей Рымашэўскі і Уладзімір Рынкевіч, Андрусь Скіцеў і Федар Ястраб, Аляксандр Некрашэвіч і іншыя.

Уваход цэнтральны.

Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам