ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па эканоміцы і бізнесе”
“Людзі, я любіў вас. Будзьце пільныя!”

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”
Іншыя навіны

26 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.


Выставачны праект “Арт-крок” традыцыйна на пачатку года ладзіць Міжнародная гільдыя жывапісцаў сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Грамадскае аб'яднанне “Міжнародная гільдыя жывапісцаў” – гэта калектыў самых вядомых і паспяховых мастакоў нашай краіны. Штогадова год яны прадстаўляюць на суд гледачам свае новыя работы, выкананыя за апошні год. Такі падыход дае магчымасць самага непасрэднага знаёмства з жывым творчым працэсам, што цікава і шырокім глядацкім колам, і ўсім аматарам і знаўцам мастацтва.

Вольнасць выбару і час выканання твораў дазваляе прасачыць развіццё найноўшых мастацкіх тэндэнцый. Паколькі на выстаўцы гільдыі сёння ёсць і жывапісцы, і фотамастакі, і мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастатва, уражанні ад яе будуць самымі разнастайнымі, колькасць удзельнікаў зробіць гэту творчую акцыю вельмі паўнаважкай і прадстаўнічай.

У новым “Арт-кроку – 2013” возьмуць удзел каля 40 беларускіх творцаў. Сярод іх і тыя, хто яшчэ толькі-толькі пачынае свой творчы шлях, а таксама мастакі, імёны якіх добра вядомыя беларускаму гледачу. Гэта Васіль Касцючэнка і Уладзімір Ганчарук, Сяргей Давідовіч і Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык і Уладзімір Кожух, Алесь Ксяндзоў, Мікалай Бушчык, Фёдар Ястраб, Уладзімір Рынкевіч і інш.

Творы будуць прадстаўлены адразу ў дзвюх галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Лабірынт” і “Ракурс”.

Выстаўка будзе доўжыцца да 13 сакавіка 2013 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам