ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як увасобіць свае мары ў жыццё?
Выстаўка да юбілею Еўфрасінні Полацкай

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”
Іншыя навіны

24 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” ладзіцца ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі “Арт-крок”.


10-я юбілейная выстаўка “Арт-крок” грамадскага аб’яднання “Міжнародная гільдыя жывапісцаў” працягне выставачны цыкл 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, распачаты выстаўкай Г. Падбароднікава “Фарбы Венецыі”.

У новым “Арт-кроку – 2012” прымуць удзел каля 50 беларускіх мастакоў. Сярод іх – Уладзімір Кожух, Васіль Касцючэнка, Анатоль Бараноўскі, Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык, Генадзь Драздоў, Фёдар Ястраб, Уладзімір Рынкевіч і іншыя.

Выстаўка будзе доўжыцца да 24 лютага.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам