ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарожжа на папяровым карабліку
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Адкрыццё VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адкрыццё VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Іншыя навіны

10 лістапада ў канферэнц-зале адбылося ўрачыстае адкрыццё VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Бібліятэкі і палітыка адкрытага доступу да інфармацыі і ведаў”.


Арганізатарамі чытанняў выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Бібліятэчная асамблея Еўразіі, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Распачаў VII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. З прывітальнымі словамі выступілі начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шавялёў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Святлана Сухавей, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны.

У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел звыш 300 дэлегатаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Швейцарыі: вядучыя спецыялісты бібліятэк, музеяў, выдавецтваў, адукацыйных і навукова-даследчых устаноў, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі заканадаўчай сферы і выканаўчых улад, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам