19 кастрычніка 2009 года а 17-й гадзіне ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Тыдня італьянскай мовы з прэзентацыяй выстаўкі “Італьянская кніга на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы”.
Мерапрыемства з’яўляецца сумесным праектам Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У выставачную экспазіцыю ўвойдуць старадрукаваныя кнігі, выдадзеныя ў Італіі ў другой палове XV – XVI ст. Так, на выстаўцы будуць прадстаўлены “Боская камедыя” Дантэ Аліг’еры (Фларэнцыя, 1481), кнігі знакамітага італьянскага кнігадрукара эпохі Адраджэння Альда Мануцыя, італьянскія старадрукаваныя выданні твораў антычных філосафаў – Арыстоцеля, Плутарха, Цыцэрона і інш., кнігі італьянскіх аўтараў – Франчэска Петраркі, Нікало Макіявелі.
Кантактныя тэлефоны: 293-27-22, 293-27-64, 293-27-67.
Е-mail: pr@nlb.by