ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя абноўленага афіцыйнага сайта Рэспублікі Беларусь Belarus.by
Бібліятэка-музей

Адкрыццё праграмы “Беларусь нескароная”

Адкрыццё праграмы “Беларусь нескароная”
Іншыя навіны

25 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё дакументальна-мастацкай праграмы “Беларусь нескароная”, прымеркаванай да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


У ходзе мерапрыемства адбыўся шэраг прэзентацый. Гасцям былі прадстаўлены электроннае выданне “Подпольная и партизанская печать Беларуси”, якое стваралася спецыялістамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры падтрымцы ЮНЕСКА, і навінкі выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” (Ю. Фамін “Человек из легенды”, зборнік “О погибших помните”).

У рамках праграмы “Беларусь нескароная” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі арганізавана аднайменная кніжна-дакументальная выстаўка, прадстаўленая кнігамі, дакументамі і артэфактамі, і мастацкая выстаўка Анатоля Наліваева “Мінскія пейзажы з 1945 па 1960 гг.”, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У музеі кнігі прысутныя змаглі пазнаёміцца з кніжна-дакументальнай выстаўкай падпольнага і партызанскага друку 1942–1944 гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Выстаўкі будуць працаваць у наступным рэжыме: “Падпольны і партызанскі друк Беларусі 1942–1944 гг.” – да 31 ліпеня (музей кнігі), кніжна-дакументальная выстаўка “Беларусь нескароная” – да 31 жніўня (кальцавы калідор, 3-ці паверх), “Мінскія пейзажы з 1945 па 1960 гг.” А. Наліваева – да 1 жніўня (мабільная галерэя, 3-ці паверх).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам