ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць”
З Днём маці!

Адкрыццё праекта “Залатыя аўтографы на нябёсах”

Адкрыццё праекта “Залатыя аўтографы на нябёсах”
Іншыя навіны

18 кастрычніка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё літаратурна-мастацкага выставачнага праекта “Залатыя аўтографы на нябёсах”.


Пазалочаныя Колас і Маякоўскі, “скураныя” анёлы і гадзіннікавыя механізмы… Выстаўка “два ў адным” пазнаёміць наведвальнікаў бібліятэкі з творчасцю аўтараў, аб’яднаных асаблівым стаўленнем да Кнігі як пазачасовай крыніцы сапраўдных духоўных каштоўнасцей.

У экспазіцыю “Залатыя аўтографы” ўвайшлі партрэты паэтаў, пісьменнікаў, артыстаў у тэхніцы “сусальнае золата на чорным аргшкле”. Сярод 26-ці прадстаўленых работ лёгка пазнавальныя вобразы Пушкіна і Булгакава, усімі любімай тройцы – Віцына, Нікуліна і Маргунова, а таксама легендарнай актрысы савецкага кінематографа Ноны Мардзюковай.

Аўтар работ – малады італьянскі мастак беларускага паходжання Віталь Адзінцоў, вядомы ў творчых колах пад псеўданімам Эмануэль Хендрыкс. Віталь распрацаваў аўтарскую тэхніку стварэння партрэтаў, у якой асноўным мастацкім матэрыялам з’яўляецца золата – пластычнае, фактурнае, багатае і, дарэчы, вельмі дарагое.

Аўтарам другой экспазіцыі з рамантычнай назвай “Аўтографы на нябёсах” з’яўляецца член Беларускага саюза мастакоў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік дырэктара Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна Алег Ананьеў. Дванаццаць аўтарскіх кампазіцый, асноўным матэрыялам якіх з’яўляецца скура, настройваюць гледача на дыялог з нябёсамі. Ва ўсіх работах пададзены выявы Анёлаў, Часу і Кнігі, у якую ўпісаны аўтарскія паэтычныя радкі.

Прадстаўляючы Італію і Беларусь, абодва мастакі звяртаюцца да літаратурнай спадчыны славян, кожны па-свойму ствараюць галерэю вобразаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам