ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З Мінска – у Маскву
Расы без расізму

Адкрыццё праекта “Будзь гаспадаром!”

Адкрыццё праекта “Будзь гаспадаром!”
Іншыя навіны

19 сакавіка а 16 гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкага праекта “Будзь гаспадаром!”.


Праект “Будзь гаспадаром!” уключае кніжную выстаўку і выстаўку беларускага агітацыйнага плаката 70–80 гадоў XX ст.

У экспазіцыі прадстаўлена 46 аўтарскіх плакатаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод аўтараў такія вядомыя майстры плаката, як А.М. Чуркін, М.В. Гурло, С.А. Волкаў, У.І. Жук, С.І. Ярохін, Т.В. Гардашнікава і інш.

Адна з мэтаў праекта – паказаць плакат не толькі як агітацыйны і ідэалагічны. Плакат з’яўляецца гісторыка-мастацкім дакументам “свайго часу” – часу нараджэння і непасрэднай службы на вулічных стэндах і ў грамадскіх інтэр’ерах. Ён захоўвае сваю актуальнасць як удзельнік падзей. Таму кожная выстаўка плакатнага мастацтва атрымлівае грамадскі рэзананс, уваскрашаючы мінулае, служыць паказчыкам адносін да яго ў сённяшнія дні.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67; 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам