ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паважаныя карыстальнікі!
Ключы ад універсуму ўнутры нас

Адкрыццё мастацкай выстаўкі “Слова”

Адкрыццё мастацкай выстаўкі “Слова”
Іншыя навіны

22 жніўня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Слова”, прысвечанай 1150-годдзю славянскага пісьменства.


Выстаўка “Слова” даследуе феномен узаемапранікнення выявы і тэксту ў сучасным беларускім мастацтве. Яшчэ ў глыбокай старажытнасці рукапісныя кнігі ўпрыгожваліся мудрагелістымі буквіцамі, утрымлівалі жывапісныя мініяцюры.

Прадаўжальнікамі старажытнага мастацтва прыгожага пісьма – каліграфіі – з’яўляюцца сябры мастацкай суполкі “ЛітАрт” на чале з прафесарам, лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” Паўлам Апанасавічам Семчанкам, чые творы займаюць ганаровае месца на выстаўцы “Слова”. Да беларускіх каліграфаў далучыўся майстар з Кітая Лі Цзо. На адкрыцці выстаўкі Лі Цзо разам з вядомым беларускім мастаком Генадзем Мацурам пакажуць відовішчны майстар-клас па мастацтве каліграфіі.

З найбольш яскравых момантаў выстаўкі “Слова” можна згадаць дызайнерскія майкі Уладзіміра Цеслера, палотны жывапісца-віртуоза Анатоля Кузняцова, тэкставыя канцэптуальныя работы фотамастака Ігара Саўчанкі і інш.

Цікавасць як для аматараў прыгожага, так і для бібліяфілаў выклікаюць арт-кнігі, створаныя ў адзінкавых экзэмплярах. Новыя работы ў гэтым жанры прадставяць мастак М. Барздыка і паэт Міхась Башлакоў.

У межах мастацкай выстаўкі “Слова” на 3-м паверсе кальцавога калідора Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала тэматычную кніжную выстаўку “У пачатку было слова”. Экспазіцыя налічвае каля 200 выданняў: кнігі пра ўзнікненне і развіццё пісьменства на славянскіх землях, пра гісторыю кірылічнай пісьменнасці, пра помнікі дакірылічнай пісьменнасці і руны, а таксама кнігі старажытнарускіх і ўкраінскіх летапісаў. У экспазіцыі прадстаўлены і выданні, у якіх адлюстравана гісторыя зараджэння і развіцця пісьменства на Беларусі, расказваецца пра помнікі старажытнай беларускай літаратуры. Асаблівая ўвага нададзена кнігам, якія прысвечаны беларускім асветнікам.

Мастацкая выстаўка “Слова” будзе працаваць да 13 кастрычніка 2013 г.

Кніжная выстаўка “У пачатку было слова” будзе доўжыцца да 30 снежня 2013 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам