ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка “Гонар маем!”
Партфоліо-рэвю

Адкрыццё кніжнай выстаўкі

Адкрыццё кніжнай выстаўкі
Іншыя навіны

20 лютага 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё тэматычнай кніжнай выстаўкі “Гонар маем!” да Дня абаронцаў Айчыны.


На выстаўцы прадстаўлена больш за 150 дакументаў з гісторыі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, вопыту ваеннага будаўніцтва ў рэспубліцы (пачатак 90-х гг.), дакументы, у якіх раскрываюцца асноўныя кірункі рэфармавання ваеннай арганізацыі дзяржавы і Узброеных Сіл на сучасным этапе.

У экспазіцыі прадстаўлены юбілейныя прэзентацыйныя выданні, падрыхтаваныя Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, сучасныя ваенныя энцыклапедычныя і тлумачальныя слоўнікі, якія змяшчаюць падрабязныя звесткі па сусветнай ваеннай гісторыі, ваенным мастацтве і ўзбраенні.

У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя новага выдання кнігі “Философия современного военного строительства”, падрыхтаваная сумесна Міністэрствамі абароны і інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, загадчык сектара арганізацыі кніжных выставак аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці В.У. Ліхімовіч, начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны палкоўнік У.М. Макараў, а таксама прадстаўнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча і Міністэрства абароны.

Выстаўка размешчана ў кальцавым калідоры 2-га паверха да 20 сакавіка 2009 года.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-27-67.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам