ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфармацыі і камунікацыі
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга

Адкрыццё IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адкрыццё IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Іншыя навіны

18 красавіка а 10-й гадзіне ў канферэнц-зале адбудзецца ўрачыстае адкрыццё IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Статут Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі культуры Беларусі”.


У рамках канферэнцыі ў Мінску збяруцца спецыялісты па Статуту 1588 г., даследчыкі кніжнай і прававой культуры Вялікага Княства Літоўскага. У канферэнцыі возьмуць удзел вучоныя з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы і Італіі.

Перыяд Вялікага Княства Літоўскага – дзяржавы, палітыка-эканамічным цэнтрам якой былі беларускія землі, з’яўляецца адным з найбольш цікавых і важных гістарычных этапаў беларускай дзяржаўнасці. Асабліва гэта датычыцца XVI стагоддзя, на працягу якога ў грамадстве пашыраюцца новыя, гуманістычныя і рэфармацыйныя, ідэі. XVI стагоддзе пазначылася і прававой рэформай, вынікам якой стала стварэнне Статутаў – знакамітых зводаў законаў. Мінула 425 гадоў, як быў уведзены ў дзеянне Трэці Статут.

IХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні адлюструюць сучасныя дасягненні навукоўцаў у справе вывучэння гэтага ўнікальнага помніка права, які мае выключнае значэнне для фарміравання нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Нездарма Статут ВКЛ 1588 г. лічыцца адным з першых канстытуцыйных зводаў. Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць Статут у кантэксце развіцця еўрапейскай кніжнай і прававой культуры, а таксама прадставяць новыя даследаванні па гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага, гісторыі кніжных помнікаў і калекцый, па захаванні і папулярызацыі кніжнай спадчыны.

Усе зацікаўленыя запрашаюцца для ўдзелу ў якасці слухачоў у адкрыцці IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

Праграма IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам