ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тайны сэнс адносін. Як не памыліцца ў выбары партнёра
Загадкавы Кітай

Адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Грунвальд-600”

Адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Грунвальд-600”
Іншыя навіны

8 ліпеня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Грунвальд-600”.


У рамках праекта прайшла прэзентацыя кнігі Юрыя Бохана “Ваяры Грунвальдскай бітвы” і камплекта паштовак “Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП «Выдавецтва “Беларусь”».

Кніга “Ваяры Грунвальдскай бітвы” прысвечана найважнейшай падзеі перыяду двухсотгадовага процістаяння насельніцтва беларускіх зямель агрэсіі крыжаносцаў – Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Разлічана выданне на гісторыкаў, студэнтаў і вучняў сярэдняй школы – на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Выпушчана кніга ў выдавецтве "Беларусь" тыражом у 3 тыс. экзэмпляраў.

Самай маштабнай бітве Сярэднявечча прысвечаны і камплект паштовак “Грунвальдская бітва ў выявах”, які падрыхтаваны па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: гравюрах, рэпрадукцыях, ілюстрацыях. У камплект уваходзіць 16 паштовак.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, кансультант упраўлення выдавецкай дзейнасці кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Валерый Рагалевіч, выконваючая абавязкі дырэктара выдавецтва “Беларусь” Валянціна Пінчук, аўтар манаграфіі “Ваяры Грунвальдскай бітвы” Юрый Бохан, рэдактар кнігі Алена Шагун і загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Гарбачова.

Музычнае суправаджэнне вечара забяспечыў струнны квартэт “Капрыз”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам