ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
Сучасная Беларусь

Адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Грунвальд-600”

Адкрыццё гісторыка-культурнага праекта  “Грунвальд-600”
Іншыя навіны

8 ліпеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Грунвальд-600”.


У рамках праекта пройдзе прэзентацыя кнігі Юрыя Бохана “Ваяры Грунвальдскай бітвы” і камплекта паштовак “Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП «Выдавецтва “Беларусь”».

Кніга “Ваяры Грунвальдскай бітвы” прысвечана найважнейшай падзеі перыяду двухсотгадовага процістаяння насельніцтва беларускіх зямель агрэсіі крыжаносцаў – Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Аўтар паспрабаваў прасачыць не толькі ваенныя падзеі, але і перадгісторыю бітвы – ад з’яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409–1411 гадоў, кульмінацыяй якой стала бітва пад Грунвальдам. Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў і навучэнцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй.

Самай маштабнай бітве Сярэднявечча прысвечаны і камплект паштовак “Грунвальдская бітва ў выявах”, які падрыхтаваны па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: гравюрах, рэпрадукцыях, ілюстрацыях. У камплект уваходзіць 16 паштовак.

У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтваў, а таксама аўтары выданняў.

Кантактныя тэлефоны: 293-27-67, 293-27-19.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам