ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Італьянскія культурныя каштоўнасці
100 гадоў італьянскай моды: абутак і сумкі

Адкрыццё фотавыстаўкі "Погляд на Мір"

Адкрыццё фотавыстаўкі "Погляд на Мір"
Іншыя навіны

15 кастрычніка а 15-й гадзіне ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі "Погляд на Мір".


Музей "Замкавы комплекс «Мір»" і прадстаўніцтва кампаніі Samsung у Беларусі запрашаюць на адкрыццё выстаўкі, дзе будуць прадстаўлены лепшыя работы фотапленэру "Погляд на Мір".

"Погляд на Мір" – гэта ўнікальны праект для аматараў жанру travel-фота. Фатаграфічнае падарожжа праходзіла ў Мірскім замку і яго наваколлі ў маі і чэрвені 2013 года. Маршруты фотасесій прайшлі па экспазіцыі музея, тэрыторыі замкавага комплексу, гістарычнай частцы пасёлка Мір.

У праекце ўзялі ўдзел прафесіяналы і фатографы-аматары, якія захавалі прыгажосць і непаўторную гармонію архітэктуры Мірскага замка і наваколля.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам