ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі
Сям'я, у якой усе мастакі

Адкрыццё фестывалю пейзажа

Адкрыццё фестывалю пейзажа
Іншыя навіны

18 студзеня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю пейзажа, прысвечанага Міжнароднаму году лясоў.


Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2011 год Міжнародным годам лясоў. Да гэтай даты запланаваны шэраг мерапрыемстваў ва ўсім свеце. Беларусь не выключэнне, у першую чаргу таму, што лес для нашай краіны – гэта адзін з самых галоўных прыродных скарбаў, які займае амаль палову яе тэрыторыі.Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Міжнароднай гільдыяй жывапісцаў з нагоды абвяшчэння 2011 года Міжнародным годам лясоў прадставіла ўласны культурны праект, накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да захавання і абароны прыроднага скарбу краіны, – фестываль пейзажа.

Сваё трапяткое стаўленне да лесу, да жывой прыроды праз жывапіс, графіку, фота выказалі вядомыя беларускія мастакі: Аляксандр Грышкевіч, Ягор Батальёнак, Георгій Паплаўскі, Валерый Вядрэнка і многія іншыя.

Адкрыў фестываль куратар праекта, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб. На вернісажы таксама выступілі мастак Дзмітрый Сурыновіч, жывапісец Анатоль Бяляўскі, член савета ГА “Фотамастацтва” Іван Пятровіч.

Музычныя кампазіцыі ўвазе гледачоў прадставіла студэнтка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Кірлік.

Выстаўка будзе доўжыцца да 28 лютага ў галерэях “Атрыум” і “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам