ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мерапрыемствы да юбілею Максіма Багдановіча
Дні Максіма Багдановіча ў Ялце

Адкрыццё фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Адкрыццё фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”
Іншыя навіны

13 снежня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІIІ Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”.


Ужо ў трэці раз у галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць прадстаўлены работы, выкананыя выключна ў лічбавым фармаце. У фестывалі бяруць удзел аўтары з Літвы, Польшчы, Кітая, Расіі, Украіны, Беларусі, Германіі і іншых краін. На выстаўцы экспануецца каля 150 работ.

Праграма фестывалю ўключае выстаўку лічбавай фатаграфіі і камп’ютарнай графікі, а таксама відэапрагляды на працягу месяца ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках фестывалю пройдзе конкурс, вынікі якога падвядзе аўтарытэтнае журы. Творы будуць ацэньвацца ў наступных намінацыях: “Лічбавае фота”, “Камп’ютарная графіка”, “Відэа-арт”, “Відэакліп музычны”, “Анімацыя”, “Рэкламны ролік”, “Кароткі метр”.

Выстаўка будзе доўжыцца да 18 студзеня 2011 г.

Тэлефон для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам