ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Авангард – кнізе
Выступленне міністра культуры П.П. Латушкі да Дня работнікаў культуры

Адкрыццё фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Адкрыццё фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”
Іншыя навіны

14 кастрычніка а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё IІ Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”.


Ужо ў другі раз у галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць прадстаўленыя работы, выкананыя выключна ў лічбавым фармаце.

У фестывалі возьмуць удзел аўтары з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Нарвегіі і іншых краін.

Праграма фестывалю ўключае мастацкую выстаўку, а таксама відэапрпрагляды ў канферэнц-зале бібліятэкі.

У рамках фестывалю пройдзе конкурс, вынікі якога падвядзе аўтарытэтнае журы. Творы будуць ацэньвацца ў наступных намінацыях: “Лічбавае фота”, “Камп’ютарная графіка”, “Лічбавы жывапіс”, “Відэаарт”, “Відэакліп музычны”, “Анімацыя”, “Рэкламны ролік”, “Кароткі метр”.

Выстаўка будзе доўжыцца да 20 лістапада.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

15 Ліс 2019

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

15 Ліс 2019

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму, які праходзіць з 14 па 16 лістапада 2019 г. i прысвечаны тэме культурных кодаў ва ўмовах глабалізацыі. Штогод Форум прыцягвае тысячы экспертаў і гасцей з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

14 Ліс 2019

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча працоўнага калектыву з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Ігарам Кудрэвічам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

Валерый Славук прапануе чытаць Макса Фрая

14 Ліс 2019

У лістападзе прыхільнікаў графікі і ў прыватнасці творчасці Валерыя Славука парадавала з’яўленне новай серыі кніг – “Палац мастацтва” (і гэта невыпадкова, бо ўсе мастакі, творчасць якіх будзе адлюстравана на яе старонках, неаднаразова выстаўляліся ў галоўным храме мастацтва Беларусі).

Аўтарскі погляд

111