ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
3 сакавіка 1945 года. 67 дзён да Перамогі
2 сакавіка 1945 года. 68 дзён да Перамогі

Адкрыта рэгістрацыя на кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Адкрыта рэгістрацыя на кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

Адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў на VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, які адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 21–23 кастрычніка 2020 г.

Галоўнай тэмай чарговага этапу маштабнага навуковага мерапрыемства, які стаў ужо традыцыйным, абрана краязнаўчая дзейнасць як магістральны напрамак захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны краін і народаў. Гэта яшчэ адзін уклад у Год малой радзімы, своеасаблівае падвядзенне яго вынікаў.

Праблемнае поле кангрэса адрозніваецца шырынёй і разнастайнасцю, краязнаўчую тэматыку плануецца разгледзець з самых розных аспектаў і пунктаў гледжання.

У рамках кангрэса прадугледжваецца таксама правядзенне I Міжнароднага краязнаўчага форуму краін СНД “Гісторыка-культурная спадчына рэгіёнаў: вывучэнне, захаванне, папулярызацыя”.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, цэнтраў народнай творчасці, краязнаўцы-аматары, распрацоўшчыкі і вытворцы інфармацыйнай прадукцыі, прадстаўнікі грамадскіх і культурных арганізацый беларусаў у замежных краінах, іншыя зацікаўленыя асобы.

Больш падрабязная інфармацыя аб кангрэсе і рэгістрацыя ўдзельнікаў – на сайце кангрэса.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам