ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вэбінар па пытаннях алічбоўкі аўдыя- і відэадакументаў
Лекцыя-канцэрт “Музыка маёй зямлі”

Адкрыта рэгістрацыя на кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Адкрыта рэгістрацыя на кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

Адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў на X Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, які адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19–20 кастрычніка 2023 года.

На кангрэсе плануецца абмеркаваць пытанні развіцця бібліятэк у нацыянальнай лічбавай экасістэме; фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў; нарматыўнага прававога забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці; статыстычнага ўліку; разгледзець інавацыйныя падыходы да арганізацыі фондаў, абслугоўвання карыстальнікаў; прааналізаваць асноўныя напрамкі навукова-даследчай дзейнасці бібліятэк, прафесійныя кампетэнцыі бібліятэчных спецыялістаў у сучасных умовах і многае іншае.

Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемстве спецыялістаў бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікоў дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Больш падрабязная інфармацыя пра кангрэс і рэгістрацыя ўдзельнікаў – на сайце канферэнцыі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам