ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Я Беларусь адшукаю па небу…”
Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.

Адкрылася выстаўка да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны

Адкрылася выстаўка да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны
Іншыя навіны

8 лістапада ў музеі кнігі (пам. 347) адкрылася выстаўка “Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.”.

Сёлета 11 лістапада большасць еўрапейскіх краін адзначае 100-годдзе завяршэння Першай сусветнай вайны, якая стала адной з самых жахлівых падзей у гісторыі: каля 10 мільёнаў чалавек загінулі, яшчэ каля 20 мільёнаў вярнуліся з вайны параненымі і скалечанымі.

Выстаўка арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з вядомым даследчыкам і калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым (аўтарам праекта “У пошуках страчанага”). Яна дазволіць па-новаму зірнуць на падзеі Першай сусветнай праз прызму пісьмовых крыніц і тагачасную друкаваную прадукцыю.

На ўрачыстым адкрыцці выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён нагадаў аб той ролі, якую адыграла Першая сусветная вайна ў гісторыі Беларусіі. Наша краіна апынулася на самай лініі фронту, і для яе жыхароў гэта стала жахлівым выпрабаваннем. У той жа час вайна прывяла да краху вялікіх імперый, стварыла новыя магчымасці для фарміравання сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што гэты праект адкрывае новыя старонкі ў айчыннай гісторыі, і павіншаваў прысутных з адкрыццём выстаўкі.

Уладзімір Ліхадзедаў выказаў словы падзякі ў адрас Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за супрацоўніцтва і распавёў аб экспанатах са сваёй калекцыі, якія сталі часткай экспазіцыі.

На адкрыцці выступілі таксама загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Анатоль Сцебурака і вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяна Лаўрык, якая прэзентавала новы раздзел “Палкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі: да 100-стагоддзя заканчэння Пяршай сусветнай вайны” віртуальнага праекта “Беларусь у Першай сусветнай”, створанага ў 2014 годзе.

Для гасцей правялі экскурсію па выстаўцы, на якой яны пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі з жыцця па абодва бакі фронту – рэдкімі кнігамі, газетамі, часопісамі, паштоўкамі, лістамі салдат, а таксама з арыгінальнымі пісьмовымі прыладамі, друкаванай тэхнікай, асабістымі рэчамі і прадметамі культу ваеннага часу.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 77 22, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам