ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мова суддзяў і каралёў: як навукоўцы 80 гадоў збіралі старабеларускую лексіку
Пяшчотаю прасветленае слова

Адкрылася экспазіцыя “Бласлаўлёныя Кушляны Францішка Багушэвіча”

Адкрылася экспазіцыя “Бласлаўлёныя Кушляны Францішка Багушэвіча”
Іншыя навіны

19 сакавіка ў Дзяржаўным музея гісторыі беларускай літаратуры  адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Бласлаўлёныя Кушляны Францішка Багушэвіча”, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і 30-годдзю дзейнасці Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

Святкаванне знакавай даты распачалося яшчэ 19 лютага з прэзентацыі  сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па выпуску электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”. У рэсурс увайшлі электронныя старонкі першых прыжыццёвых выданняў Ф. Багушэвіча, бібліяграфічныя крыніцы, інфармацыя па ўшанаванні памяці паэта, а таксама каштоўныя экспанаты з фондаў музея, якія ўзбагацілі змест выдання і раскрылі новыя старонкі жыцця Францішка Багушэвіча.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел літаратуразнавец і пісьменнік Язэп Янушкевіч,  краязнавец, складальнік радаводу Багушэвічаў Васіль Юрша, архівіст-гісторык Зміцер Юркевіч і іншыя.

Прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама ўдзельнічалі ў мерапрыемстве. Вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ Юлія Амосава расказала пра супрацоўніцтва устаноў, змест электроннага  рэсурсу  “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…” і дзейнасць бібліятэкі па папулярызацыі спадчыны Францішка  Багушэвіча.

Электроннае выданне "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…" можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111