ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарожжа ў часе, ці Як перанесціся ў эпоху Скарыны
Сусветныя каштоўнасці з 500-гадовай гісторыяй – у Нацыянальнай бібліятэцы

Адкрыўся кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”

Адкрыўся кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”
Іншыя навіны

14 верасня ў бібліятэцы ўрачыста пачаў работу міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”.


Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (CEI), Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін – удзельніц СНД (МФГС), Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў (MOST).

Афіцыйнымі партнёрамі кангрэса выступаюць Банк БелВЭБ, кампаніі “Трэгрос-Інфа” і “Агенцтва Уладзіміра Граўцова”.

Міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” праходзіць пад патранатам ЮНЕСКА.

Вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, дыпламаты, кіраўнікі і аўтарытэтныя спецыялісты навуковых, навучальных і культурных устаноў з усяго свету сабраліся сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на міжнародным кангрэсе, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Усяго ў форуме прымуць удзел каля 600 дэлегатаў з 24 краін.

Адкрыў кангрэс дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. З віншавальным зваротам ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі выступіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. Прывітальныя словы прагучалі ад намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяны Шчоткінай, дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгора Рапоты, міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова, міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч, першага намесніка старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Сяргея Чыжыка, генеральнага дырэктара Бібліятэчнай асамблеі ЕўразііГаліны Райковай, намесніка старшыні Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Іны Юрык.

Раман Матульскі выказаў словы падзякі міністру замежных спраў Уладзіміру Макею і Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Паўлу Латушку. Дзякуючы іх падтрымцы і намаганням мерапрыемства праходзіць пад патранатам ЮНЕСКА.

Свае віншаванні ўдзельнікам кангрэсу адрасавалі таксама генеральны дырэктар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) Ірына Бокава і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (ІФЛА) Глорыя Перэс-Салмерон.

Па завяршэнні цырымоніі пачалося пленарнае пасяджэнне, галоўнымі тэмамі якога сталі роля Беларусі ў фарміраванні і захаванні кніжнай спадчыны Еўропы, а таксама спадчына Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў.

Затым ў рамках кангрэса пачнецца работа секцый, адбудуцца міжнародны круглы стол “Дакументальная спадчына ў цэнтральнаеўрапейскім рэгіёне: шляхі захавання, вывучэння і папулярызацыі”, XX агульны сход некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, прымеркаваны да 25-годдзя БАЕ, ХIII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, а таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Віншуем са святам і шчыра вітаем усіх гасцей і ўдзельнікаў
на міжнародным кангрэсе “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам