ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка дзіцячых твораў “Свет вачыма дзяцей”
Р.С. Матульскі ўзнагароджаны ордэнам

Адкрыўся III Форум бібліятэкараў Беларусі

Адкрыўся III Форум бібліятэкараў Беларусі
Іншыя навіны

23 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё III Форуму бібліятэкараў Беларусі "Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці".


Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя", дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" і Лагойскі раённы выканаўчы камітэт.

З прывітальным словам выступілі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Чэрнік Васіль Мечыслававіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Жылінскі Марат Генадзевіч. Таксама сваё прывітанне ўдзельнікам форуму перадаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Тозік Анатоль Афанасьевіч.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Матульскі Раман Сцяпанавіч і дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Чуева Наталля Станіславаўна на адкрыцці форуму выступілі з дакладамі.

У мерапрыемстве бяруць удзел звыш 350 дэлегатаў з Беларусі – вядучыя спецыялісты бібліятэк, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях будуць абмяркоўвацца праблемы нарматыўнага прававога забеспячэння бібліятэчнай галіны, карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк Беларусі, укаранення інфармацыйных тэхналогій у іх дзейнасць, месца бібліятэк у сацыякультурным асяроддзі рэгіёнаў, бібліятэчнай прафесіі. Будуць прадстаўлены вынікі дзейнасці і прыярытэты развіцця ГА "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя".

Праграма форуму

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам