Калекцыі падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па матэматыцы і фізіцы, гуманітарных дысцыплінах, медыцыне і спорце прапануе расійскае выдавецтва і агрэгатар электронных інфармацыйных рэсурсаў “Лань” – партнёр Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых бібліятэк нашай краіны.
Электронная бібліятэчная сістэма “Лань” у ліку іншых вядучых сусветных кампаній у сучасных умовах пашырае магчымасці аддаленага доступу да сваіх інфармацыйных рэсурсаў і выкарыстання іх для дыстанцыйнага навучальнага працэсу.
Доступ да поўных тэкстаў электронных выданняў па розных дысцыплінах можна атрымаць, не выходзячы з дому. Для гэтага неабходна толькі зарэгістравацца на сайце ЭБС “Лань” (прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй).
Інфармацыя пра гэтыя і іншыя ліцэнзійныя электронныя рэсурсы і магчымасці аддаленай працы з імі, рэсурсы адкрытага доступу, а таксама рэсурсы, якiя ствараюцца НББ, даступна ў раздзелах “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы” і “COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў”.
Жадаем вам плённай вучобы!
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.