ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мастацтва думкі
Турызм у XXI стагоддзі

Адбылася цырымонія перадачы кніг Зале ведаў ШАС

Адбылася цырымонія перадачы кніг Зале ведаў ШАС
Іншыя навіны

20 верасня ў Ташкенце ў Нацыянальнай бібліятэцы Узбекістана імя Алішэра Наваі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы беларускіх выданняў у Залу ведаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Каштоўныя літаратурна-мастацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі і фотаальбомы былі перададзены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках святкавання 100-гадовага юбілею “алмаза ведаў” і міжнароднага праекта “Беларусь сёння”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч, Саветнік Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў, дырэктар Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС Кабулжон Сабіраў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі Уміда Цешабаева, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, знаўцы і спецыялісты беларускай мовы і культуры, студэнты, творчая інтэлігенцыя, прадстаўнікі СМІ і ўдзельнікі беларускага культурнага цэнтра “Світанак”.

З прывітальным словам у анлайн-рэжыме да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава: “Праект «Беларусь сёння» ўносіць значны ўклад у пашырэнне дружалюбных адносін і папулярызацыю культурнага абмену паміж нашымі краінамі. Узбекскаму чытачу калекцыя кніг прадставіць Беларусь ва ўсёй яе разнастайнасці: пазнаёміць са шматвяковай гісторыяй, пакажа сучаснае жыццё і культурныя дасягненні, багатыя нацыянальныя традыцыі”.

Прадстаўнікі Залы ведаў падзякавали беларускаму боку за перададзеныя ў дар кнігі і выказалі надзею на далейшае цеснае супрацоўніцтва ў мэтах умацавання культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц ШАС.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам