ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Скарыны ў Навагрудку
Збіральнік моўных самацветаў

Адбыўся семінар “Інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы кампаніі EBSCO Publishing”

Адбыўся семінар “Інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы кампаніі EBSCO Publishing”
Іншыя навіны

8 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы кампаніі EBSCO Publishing”.


Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і EBSCO Publishing у рамках дзейнасці Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

У семінары ўзялі ўдзел звыш 80 чалавек: кіраўнікі і спецыялмсты бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў Беларусі, зацікаўленых у павышэнні якасці інфармацыйнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, маладыя вучоныя.

Пад час мерапрыемства адбыліся прэзентацыі новых паўнатэкставых і рэфератыўных баз даных EBSCO па гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, прадстаўлены функцыянальныя магчымасці электронных кніг EBSCO, а таксама асаблівасці сістэмы інтэграванага пошуку EBSCO Discovery Service.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам